KfW
KfW | |
---|---|
Тып | Установа публічнага права |
Год заснавання | 1948 |
Размяшчэнне | Франкфурт-на-Майне, Германія |
Актывы | €511,6 млрд (2012, група) |
Чысты прыбытак | €2.384 млн (2012, група) |
Колькасць супрацоўнікаў | 5.190 чалавек (2012, група) |
Аўдытар | KPMG |
Сайт | http://www.kfw.de |
KfW — нямецкі дзяржаўны банк, размешчаны ў Франкфурце-на-Майне. Назва з'яўляецца скарачэннем ад Kreditanstalt für Wiederaufbau (у даслоўным перакладзе Крэдытная ўстанова для аднаўлення). У 2012 годзе KfW з'яўляўся трэцім па велічыні актываў нямецкім банкам.
Банк быў заснаваны ў снежні 1948 года з мэтай фінансавання аднаўлення эканомікі Германіі. Першапачатковае фінансаванне адбывалась у асноўным са сродкаў Праграмы аднаўлення Еўропы (у прастамоўі «план Маршала»). У 50-х гадах асноўным кірункам дзейнасці было спрыянне дзейнасці кампаній сярэдняй велічыні (mittelständische Unternehmen). У 1961 годзе KfW атрымала таксама задачу наладжвання фінансавага супрацоўніцтва ФРГ з развіваючыміся краінамі. Сёння асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца:
- Спрыянне інвестыцыям грамадзян, камунальных прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў праз крэдытаванне на выгадных умовах (напрыклад крэдыты на адукацыю, будаўніцтва жылля).
- Экспартнае і праектнае фінансаванне (у асноўным праз дачэрнюю кампанію IPEX-Bank).
- Фінансаванне праектаў у развіваючыхся краінах, арыентаваных на барацьбу з галечай, эканамічнае развіццё, належнае кіраванне, паляпшэнне адукацыі, ахову здароўя і навакольнага асяроддзя.
- Спецыяльныя задачы (напрыклад прыватызацыя нямецкіх дзяржаўных прадпрыемстваў)
Федэральнаму ўраду Германіі належыць 80%, а федэральным землям Германіі - 20% капіталу банка. Дзяржава нясе адказнасць за ўсе даўгі і крэдыты KfW. Дадзеная гарантыя замацаваная ў Законе аб KfW. У міжнародных рэйтынгавых агенцтваў KfW мае найлепшы крэдытны рэйтынг (AAA).
Галоўнымі органамі банка з'яўляюцца праўленне (Vorstand) і наглядальны савет (Verwaltungsrat). Старшыня праўлення — Ульрых Шродэр (Ulrich Schröder). Наглядальны савет кантралюе і кансультуе праўленне па пытаннях кіравання KfW. Ён складаецца з 37 прадстаўнікоў палітычных партый і дзелавых колаў. Старшыня наглядальнага савета — міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.kfw.de/ — Афіцыйны сайт KfW
- Гадавая фінансавая справаздача банка(недаступная спасылка) (англ.)