[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Прыгодніцкі экшан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Action-adventure)

Прыгодніцкі э́кшан або э́кшан-адвенчу́ра (англ.: Action-adventure) — жанр камп’ютарных гульняў, які аб’ядноўвае элементы як экшану, так і прыгодніцкага жанру.

Звычайна гэты жанр бярэ з прыгодніцкага жанру сістэму ўзроўняў, дыялогі, інвентар, галаваломкі, вялікую колькасць персанажаў ды цікавую гісторыю, а з экшан-жанру — арсенал зброі, дынамічныя сутычкі і падобнае. Першаю гульнёю ў гэтым жанры лічыцца Colossal Cave Adventure 1976 года для PDP-10.

  • Survival horror — робіць акцэнт на кіраванні прыпасамі і зброяй для выжывання ў небяспечным асяроддзі.
  • Stealth — відэагульні, у якіх гулец збольшага выкарыстоўвае скрытную гульню, каб пазбегнуць або пераадолець супернікаў. Гульні гэтага жанру звычайна дазваляюць гульцу заставацца незаўважаным, хаваючыся, крадучыся або выкарыстоўваючы маскіроўку.
  • Metroidvania — паджанр прыгодніцкіх экшан-гульняў і платформераў, арыентаваных на кіраванае нелінейнае і карыснае даследаванне і развіццё.