З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cololabis — род ціхаакіянскіх пелагічных рыб сямейства Scomberesocidae. Род уключае два віды, з якіх адзін — Cololabis saira — шырока выкарыстоўваецца ў харчовых мэтах і мае важнае эканамічнае значэнне, як прамысловая рыба.
Навуковая назва роду паходзіць ад грэчаскага слова kolos, якое азначае «кароткі», і лацінскага labia — «вусны»[1].
Прадстаўнікі роду маюць вельмі падоўжанае цела з серабрыстай афарбоўкай.
Зноскі
- ↑ Romero, P., 2002. An etymological dictionary of taxonomy. Madrid, unpublished.
- Cololabis у базе дадзеных FishBase (англ.)
- Род Cololabis у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)