[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Тыгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ты́гель (ад ням.: Tiegel — гаршчок) — пасудзіна, ёмістасць, у якой награваюць, плавяць, высушваюць, спальваюць розныя матэрыялы ў прамысловасці і лабараторных даследаваннях.

Тыгель з карунду

Тыглі маюць звычайна форму ўсечанага конуса або цыліндрычную. У залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі і хімічных уласцівасцяў апрацоўваемых матэрыялаў тыглі вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў) керамікі, карунду, графіту і інш.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 70—71. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).