[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Чынаб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чынаб
хіндзі चनाब, урду چناب
Характарыстыка
Даўжыня 1100 км
Басейн 138 000 км²
Расход вады 800 м³/с
Вадацёк
Выток Chandra River[d] і Bhaga River[d]
 • Месцазнаходжанне Гімалаі
 • Каардынаты 32°56′10″ пн. ш. 76°32′01″ у. д.HGЯO
Вусце Сатледж
 • Каардынаты 29°20′57″ пн. ш. 71°01′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сатледж → Інд → Аравійскае мора

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чына́б[1] (хіндзі: चनाब, урду: چناب) — рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток ракі Сатледж (басейн Інда).

Даўжыня — 1100 км, плошча вадазбору — 138 тысяч км². Вярхоўі ракі размешчаны ў Заходніх Гімалаях. На тэрыторыі Індыі рака цячэ ў глыбокай даліне, у Пакістане выцякае на раўніну ў Пенджабе. Сярэдні расход вады ля падножжаў Гімалаяў — 890 м³/с. Летнія паводкі. Асноўныя прытокі — Джэлам, Раві.

Рака мае выключнае значэнне для меліярацыі і сельскай гаспадаркі рэгіёну. На рацэ горад Мултан (Пакістан).

Чынаб (у старажытнасці Чандрабхага або Асікні) як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.