Прыяп
Прыяп | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Дыяніс або Гермес |
Маці | Афрадыта або Хіёна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыя́п (стар.-грэч.: Πρίαπος, таксама лац.: Priapus) — у антычнай міфалогіі[1] старажытнагрэчаскі бог урадлівасці; палёў і садоў — у рымлян. Маляваўся з празмерна развітым палавым членам у стане вечнай эрэкцыі.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Сын Дыяніса[2] і Афрадыты[3]; ці сын Дыяніса і німфы[4]; ці сын Гермеса[5]; ці Дыяніса і Хіёны, ці Пана, ці Адоніса, ці Сатыра[6].
Афрадыта нарадзіла яго ў Абарнідзе (Апарнідзе) каля Лампсака, але з-за яго агіднасці адмовілася ад яго[7]. Быў выгнаны з Лампсака з-за велічыні члена[8]. Яго ўшаноўваюць там, дзе маюцца выганы коз і авечак і дзе ёсць пчолы, але больш за ўсё Лампсаку[9].
Прыяп перамог гаворачага асла Дыяніса ў змаганні ў даўжыні членаў і забіў таго[10], па іншай версіі быў пераможаны і ў гневе забіў асла[11], які быў затым узнесены на неба, стаўшы адной з зорак Асланяты: гамы і дэльты Рака). У Лампсаку Прыяп спрабаваў спакусіць Дыяніса, але няўдала[12]. Ёсць апавяданне, як Прыяп спрабаваў згвалтаваць Весту, але яму перашкодзіў асёл[13], таму ў Лампсаку яму ў ахвяру прыносяць аслоў. Паводле віфінскага паддання, ён навучыў Арэса валодаць зброяй, але не перш, чым зрабіў з яго танцора, за гэта Гера ўсталявала дзесяціну ад Арэса Прыяпу[14].
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова мясцовае малаазійскае бажаство. У класічную эпоху культ Прыяпа распаўсюдзіўся па ўсёй Грэцыі і Італіі. У Старажытным Рыме да яго з вялікай павагай адносіліся арандатары, а таксама беднякі. Першыя лічылі яго абаронцам сваіх пасеваў, а другія — сябрам простага народа[15].
Егіпцяне распавядаюць міф пра шанаванне члена Асірыса[16]. Таксама Прыяп атаясамляўся з Пратагонам[17]. Пасудзіны ў форме фаласа назвалі прыяпамі[18].
У Гамера і Гесіёда ён не згадваецца[4]. Згадваецца ў эпіграмах[19], у буколіках[20]. Часам яго імя згадваецца ў множным ліку[21]. Яго свяцілішча было ў Арнеях (Аргаліда)[22]. Культ з Арней перанесены ў горад Прыяп.
Ціхан — сінонім Прыяпа[23] і Гермеса. Першапачаткова гэта атычнае бажаство, блізкае Прыяпу[4], фалічнае бажаство шчаслівага выпадку. У Антыфана была камедыя «Воін, або Ціхан»[24].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.335-336,
- ↑ Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 41 Пейдж
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2
- ↑ а б в Страбон. Геаграфія XIII 1, 12 (стар.587)
- ↑ Гігін. Міфы 160
- ↑ Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.149
- ↑ Примечания О. Л. Левинской, И. В. Рыбаковой в кн. Афиней. Пир мудрецов. Кн. 1-8. М., 2003. С.529
- ↑ Першы Ватыканскі міфаграф II 24, 2
- ↑ Авідзій. Журботныя элегіі I 10, 26
- ↑ Гігін. Астраномія II 23, 2
- ↑ Лактанцый. Боскія законы I 21, 28
- ↑ Лукіян. Гутаркі богаў 23, 2
- ↑ Авідзій. Фасты VI 335—346
- ↑ Лукіян. Пра скокі 21
- ↑ Е. Штаерман. Кризис рабовладельческого строя в западных провинциях Римской империи. — с. 139—140
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 1-4
- ↑ Арфічныя гімны VI 9
- ↑ Ювенал. Сатыры II 95
- ↑ Гедыл. Эпіграма 1 Пейдж
- ↑ Феакрыт. Ідыліі I 21
- ↑ Мосх. Плач па Біёну, стар.27
- ↑ Страбон. Геаграфія VIII 6, 24 (стар.382)
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 4
- ↑ Афіней. Баль мудрацоў III 62, 103е
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Прыяп на Вікісховішчы |
- Штернберг Л. Я., Обнорский Н. П.,. Фаллический культ // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Буров А. С. 1998: Приап и его восприятие в римском обществе (по Carmina Priapea) Архівавана 21 чэрвеня 2016. // Проблемы истории, филологии, культуры. V, 95-101.
- Штаерман Е. М. Кризис рабовладельческого строя в западных провинциях Римской империи. — М.: Издательство Академии Наук СССР, 1957. — 512 с.