Ліпавыя
Выгляд
Група раслін | |
---|---|
Назва | |
Ліпавыя | |
Статус назвы | |
Састарэлы таксанамічны | |
Лацінская назва | |
Tiliaceae | |
Бацькоўскі таксон | |
Клас Двухдольныя (Magnoliopsida) | |
Прадстаўнікі | |
не азначаны | |
Ліпавыя[1] (Tiliaceae) — у многіх састарэлых сістэмах класіфікацыі раслін (Тахтаджана, Кронквіста, Торна) сямейства двухдольных раслін[2][3]. Згодна сістэмам класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) — частка сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Прадстаўлены дрэвамі, хмызнякамі, рэдка травяністымі раслінамі з простымі, цэльнымі ці лопасцевымі лістамі, з часта ападаючымі прылісткамі. Налічвалася 46 родаў і 450 відаў.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БСЭ(недаступная спасылка)
- ↑ Липовые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6