[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лакінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лакінск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Гарадское паселішча
Каардынаты
Кіраўнік
Купрыянаў Барыс Пятровіч
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Ундал, Лакінскі
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
120 м
Насельніцтва
15 488[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 49242
Паштовы індэкс
601240
Аўтамабільны код
33
Код АКАТП
17 440 510
Афіцыйны сайт
Лакінск на карце Расіі ±
Лакінск (Расія)
Лакінск
Лакінск (Уладзімірская вобласць)
Лакінск

Лакінск (руск.: Лакинск) — горад у Расіі ў Собінскім раёне Уладзімірскай вобласці.

Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2010).

Горад размешчаны на аўтамабільнай трасе М7 «Волга» паміж Масквой (аддаленасць 150 км) і Уладзімірам (30 км), за 4 км ад Собінкі, на рацэ Ундалка (левы прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя Ундал на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад.

Узнік як рабочы пасёлак Лакінскі пры ткацкай фабрыцы, названы ў гонар Міхаіла Ігнацьевіча Лакіна — рускага рэвалюцыйнага дзеяча, які быў забіты тут увосень 1905 года.

У 1969 годзе пасёлак пераўтвораны ў горад Лакінск. У мяжу горада увайшло вядомае з канца XV стагоддзя гандлёва-прамысловае сяло Ундал (у XVIII стагоддзі — маёнтак Суворавых, дзе ў 1784—1786 гадах жыў Аляксандр Сувораў.

Дынаміка колькасці насельніцтва горада

Год Насельніцтва, чал. Крыніца
1926 2 300[2] Перапіс 1926 года
1959 9 844[3] Перапіс 1959 года
1970 15 077[4] Перапіс 1970 года
1979 17 493[5] Перапіс 1979 года
1989 18 918[6] Перапіс 1989 года
2002 17 086[7] Перапіс 2002 года
2010 15 488[1] Ацэнка Расстата

Вядучыя прадпрыемствы — прадзільна-ткацкая фабрыка «Лакінская мануфактура», мэблевая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

  • Царква Казанскай іконы Божай Маці (1693).

Зноскі

  1. а б Ацэнка Расстата на 1 студзеня 2010 г.. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
  2. Уладзімірская акруга Іванаўскай прамысловай вобласці. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
  3. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1959 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
  4. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1970 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
  5. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1979 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
  6. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 г.. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 6 студзеня 2013.
  7. Усерасійскі перапіс насельніцтва 2002 г.. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2012.