Кнютлінгі
Выгляд
Кнютлінгі, інакш Кнутлінгі, або дынастыя Горма — дынастыя кіраўнікоў Даніі ў VIII стагоддзі — 1042 годзе; Нарвегіі ў 976—995, 1000—1014 і 1028—1035 гадах, каралі Англіі ў 1013—1014 і 1016—1042 гадах.
Паходжанне дынастыі дакладна не ўсталявана: паводле адной з версій яе заснавальнік Свен быў нашчадкам Рагнара Скураныя Порткі, па іншай быў нашчадкам легендарных кіраўнікоў Даніі. Прадстаўнікі роду Кнютлінгаў Кнуд I Хардэкнуд і Горм аб'ядналі Данію. Пры Харальдзе I Сінязубым, Свене I Вілабародым і Кнудзе Вялікім Данія паспрабавала аб'яднаць Паўночную Еўропу
Генеалогія
[правіць | правіць зыходнік]- Свен
- Кнуд I Хардэкнуд. Сын дацкага конунга Свена каля 915 года кіраўнік Даніі
- Горм Стары (каля 950). Кароль Даніі каля 935 -каля 950. Сын дацкага конунга Хардэкнута.
- Гунхільд ( — 970). Дачка Горма Старога. Жонка Эрыка Крывавая Сякера караля Нарвегіі.
- Харальд I Сінязубы (-986). Сын Горма Старога. Кароль Даніі з 950.
- Кнуд Данаст (?940). Сын Горма Старога[1].
- Харальд Залаты (?965). Сын Кнута Данаста.
Нашчадкі Харальда Сінязубага
[правіць | правіць зыходнік]- Хокан (пам. 987)
- Гунхільд (пам. 1010). Дачка Харальда I Сінязубага. Ажанілася з Палігам Дэваншырскім.
- Ціра (пам. 1000). Жонка: 1) Стырб'ёрна Моцнага, шведскага конунга, 2) Бурыслава, кіраўніка венедаў, 3) Олафа I Тругвасана.
- Свен I Вілабароды (960-я — 1014). Сын Харальда I Сінязубага ад наложніцы. Кароль Даніі з 985 года, Нарвегіі з 1002 года, Англіі з 1013 года. Муж: 1) Гунхільды (або дачкі Мешкі Польскага, або Бурыслава Вендскага) памерла ў 1013 годзе; 2) Сігрыд Гордай.
- Харальд II (994—1018). Сын Свена I Вілабародага. Кароль Даніі і Нарвегіі з 1014 года
- Кнуд I Вялікі (995—1035). Сын Свена I Вілабародага. Кароль Даніі з 1018, Англіі з 1016, Нарвегіі з 1028. Муж Эмы Нармандскай, удавы Этэльрэда Англійскага (памерла ў 1052).
- Святаслава (англ.: Santslava)
- Эстрыд. Жонка: 1) Рычарда II, герцага Нармандыі, 2) Ульфа Торгільсана. Родапачынальніца дынастыі Эстрыдсенаў.
- Гіда. Дачка Свена I Вілабародага. Жонка Эйрыка, сына Хокана Магутнага, кіраўніка Нарвегіі і ярла Нартумбрыі.
Нашчадкі Кнуда Вялікага
[правіць | правіць зыходнік]- Хардэкнуд (1018—1042). Сын Кнуда I Вялікага. Кароль Даніі з 1035 года. Кароль Англіі з 1040 года пад імем Кнуда II.
- Гунхільд (1020—1038). Дачка Кнуда I Вялікага. Жонка з 1036 года Генрыха III Чорнага
- Свейн (каля 1015—1035). Сын Кнуда I Вялікага ад наложніцы Эльфгіфу Нартгемптанскай. Кіраўнік Нарвегіі з 1030.
- Харальд Заячая Лапа (каля 1016—1040). Сын Кнуда I Вялікага ад наложніцы Эльфгіфу Нартгемптанскай. Кароль Англіі з 1035.
Зноскі
- ↑ магчыма старэйшы сын http://fmg.ac/Projects/MedLands/DENMARK.htm#_Toc196361190
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыжов Константин Владиславович. Все монархи мира. Западная Европа. — Масква: ВЕЧА, 2001. — С. 222. — 560 с. — ISBN 5-7838-0728-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- KINGS of DENMARK 935-1042 (FAMILY of GORM) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.