[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кандыдат навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандыдацкі дыплом савецкага ўзору.

Кандыда́т наву́кнавуковая ступень у Беларусі і некаторых іншых краінах. У айчыннай кваліфікацыйнай іерархіі займае месца пасля магістра і перад доктарам навук. Нацыянальны эквівалент міжнароднай навуковай ступені доктара філасофіі.

Пры неабходнасці грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых дзяржаў і асобы без грамадзянства, якія абаранілі дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата навук у беларускіх вышэйшых навучальных або навуковых установах, маюць права звярнуцца да ВАК Рэспублікі Беларусь з заявай аб выдачы ім у дапаўненне да нацыянальнага дыплома кандыдата навук яшчэ і дыплома доктара філасофіі (у адпаведнай навуковай галіне), аформленага на англійскай мове.

У Беларусі сёння суіскальнік навуковай ступені можа атрымаць статус кандыдата навук па адной з наступных атраслей навукі:

  • Архітэктура — кандыдат архітэктуры (к.арх.)
  • Біялагічныя навукі — кандыдат біялагічных навук (к.б.н.)
  • Ветэрынарныя навукі — кандыдат ветэрынарных навук (к.вет.н.)
  • Геаграфічныя навукі - кандыдат геаграфічных навук (к.геагр.н.)
  • Геолага-мінералагічныя навукі — кандыдат геолага-мінералагічных навук (к.г.-м.н.)
  • Гістарычныя навукі і археалогія — кандыдат гістарычных навук (к.гіст.н.)
  • Культуралогія — кандыдат культуралогіі (к.культ.)
  • Мастацтвазнаўства — кандыдат мастацтвазнаўства (к.маст.)
  • Медыцынскія навукі — кандыдат медыцынскіх навук (к.м.н.)
  • Паліталогія — кандыдат палічныхных навук (к.паліт.н.)
  • Педагагічныя навукі — кандыдат педагагічных навук (к.пед.н.)
  • Псіхалагічныя навукі — кандыдат псіхалагічных навук (к.псіхал.н.)
  • Сацыялагічныя навукі — кандыдат сацыялагічных навук (к.с.н.)
  • Сельскагаспадарчыя навукі — кандыдат сельскагаспадарчых навук (к.с.-г.н.)
  • Тэхнічныя навукі — кандыдат тэхнічных навук (к.т.н.)
  • Фармацэўтычныя навукі — кандыдат фармацэўтычных навук (к.фарм.н.)
  • Фізіка-матэматычныя навукі — кандыдат фізіка-матэматычных навук (к.ф.-м.н.)
  • Філалагічныя навукі — кандыдат філалагічных навук (к.філал.н.)
  • Філасофскія навукі — кандыдат філасофскіх навук (к.філас.н.)
  • Хімічныя навукі — кандыдат хімічных навук (к.х.н.)
  • Эканамічныя навукі — кандыдат эканамічных навук (к.э.н.)
  • Юрыдычныя навукі — кандыдат юрыдычных навук (к.ю.н.)