Дом чалавека
Дом чалавека | |
---|---|
ісп.: Casa del Hombre галіс.: Casa do Home | |
Заснаваны | 1995 |
Адкрыты | 5 красавіка 1995 |
Месцазнаходжанне | Ла-Карунья, Галісія, Іспанія |
Агульная плошча | 1500 м2 |
Адрас | Rúa Ángel Rebollo, 91[1] |
mc2coruna.org/domus/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом чалавека (ісп.: Casa del Hombre, галіс.: Casa do Home) — музей у горадзе Ла-Карунья (Галісія, Іспанія), размешчаны на набярэжнай Рыясор (Paseo Marítimo de Riazor). Музей быў адкрыты 7 красавіка 1995 мэрам Франсіска Васкесам .
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак музея быў пабудаваны па праекце японскага архітэктара Арата Ісадзакі . Яго сцены выкананы з граніту і абліцаваны больш за 6000 шыфернымі дошкамі, якія былі прымацаваны 160000 шрубамі. Для будаўніцтва будынка спатрэбілася больш за 30 тысяч тон каменя.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Дом чалавека — першы музей, дзе экспазіцыя цалкам прысвечана чалавеку. Канцэпцыя музея была распрацавана Рамонам Нуньесам Сентэльем . Яна зводзіцца да прыцягнення ўвагі да чалавека пасродкам інавацыйных і інтэрактыўных метадаў, якія выкарыстоўвае ў сваёй працы музей. Можна сказаць, што музей працуе пад дэвізам «Спазнай самога сябе». Гэта фраза была напісана пры ўваходзе ў храм Апалона ў Дэльфах.
Экспазіцыя музея размяшчаецца на плошчы 1500 квадратных метраў. Яна складаецца з 200 модуляў і большай часткай з'яўляецца інтэрактыўныя, гэта значыць для разумення зместу, неабходна прывесці ў дзеянне нейкі механізм. Пасродкам экспазіцыі раскрываюцца такія тэмы, як генетыка, сэрца, апорна-рухальная сістэма, эмоцыі і іншыя.
У музеі таксама праводзяцца розныя выстаўкі і кінапрагляды.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом чалавека
- Дом Человека (Casa del Hombre)
- ↑ Museos e coleccións visitables do Sistema Galego de Museos — Xunta de Galicia Open Data. Праверана 11 мая 2024.