[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дайка

Дайка (англ.: dike, dyke — сцяна з камяню) — інтрузіўнае цела з сякучымі кантактамі, даўжыня цела ў шмат разоў перавышае шырыню, а плоскасці эндакантактаў практычна паралельныя. Па сутнасці дайка ўяўляе сабой расколіну, якая была запоўненая магматычным расплавам. Дайкі маюць даўжыню ад дзесяткаў метраў да сотняў кіламетраў і шырынёй ад некалькіх сантыметраў да 5—10 км.

Дайка адносіцца да класа малаглыбінных (гіпабісальных) інтрузій. Пароды, якія іх складаюць, маюць непаўнакрышталічныя, парфіравыя або афіравыя структуры, што звязана з хуткім астуджэннем і крышталізацыяй расплаву.