1923
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1923 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
- 11 студзеня: Войскі Францыі і Бельгіі акупіравалі Рурскую вобласць, каб прымусіць Германію плаціць рэпарацыі.
- 16 лютага: Англійскі археолаг-егіптолаг Говард Картэр ускрыў грабніцу Тутанхамона.
- 17 лютага: Клайпедскі край стаў тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі.
- 13 красавіка: Урачыстае адкрыццё ў Лондане стадыёну «Уэмблі».
- 20 красавіка: В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з Дзяржаўнай калегіі БНР.
- 14 мая: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся «Працэс 45-ці», цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская.
- 11 чэрвеня: Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля».
- 24 ліпеня: Падпісаны Лазанскі мірны дагавор.
- 15 жніўня: Выйшаў першы нумар часопіса «Маладняк», орган ЦК КСМБ (рэд. М. Чарот і А. Вольны).
- 1 верасня: У Токіа адбылося вельмі моцнае землетрасенне, ахвярамі якога сталі амаль 100 000 чалавек.
- 10 кастрычніка: Здзейснены партызанскі напад на цягнік каля станцыі Слаўнае.
- 16 кастрычніка: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
- 29 кастрычніка: Абвешчана Турэцкая Рэспубліка.
- 2 лістапада: БДТ-1 адкрыў свой зімовы сезон пастаноўкай новай п’есы Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі».
- 8 лістапада: Піўны путч у Мюнхене, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Германіі.
- 11 лістапада: Прэзідыум Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
- 30 снежня: Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя на канферэнцыі ў Вільні прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ.
Нарадзіліся
- 22 сакавіка: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім.
- 27 сакавіка: Алесь Рылько, беларускі драматург.
- 2 ліпеня: Віслава Шымборска, польская паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 1.2.2012).
- 1 жніўня: Шыман Перэс, прэм'ер-міністр Ізраіля.
- 17 жніўня: Карлас Крус-Дыес, венесуэльскі мастак.
- 8 верасня: Расул Гамзатаў, аварскі паэт (пам. 3.11.2003).
- 9 верасня: Карлтан Гайдузек, амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1976 (пам.12.12.2008).
- 9 верасня: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр.
- 13 снежня: Філіп Уорэн Андэрсан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Памерлі
- 6 лютага: Эдвард Эмерсан Барнард, амерыканскі астраном.
- 19 жніўня: Вільфрэда Парэта, італьянскі сацыёлаг.
- 28 снежня: Аляксандр Эйфель, французскі інжынер (нар. 15.12.1832).