Суджа: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) →Гісторыя: арфаграфія |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Насельніцтва: з Wikidata |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
{{Wikidata/Population}} |
|||
* 2007 год — 9,3 тыс. чалаве |
|||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
Версія ад 21:08, 7 жніўня 2024
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Суджа (руск.: Суджа) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суджанскага раёна Курскай вобласці. Горад размешчаны на тэрасе рэк Суджа і Алёшня (басейн Дняпра), за 105 км ад Курска.
Гісторыя
Заснавана на Вішнёвым гарадзішчы перасяленцамі з Рэчы Паспалітай у 1661 годзе. Была ўмацавана земляным валам (пазней збудаваны астрог, які неаднаразова перабудоўваўся), да 1664 года кіравалася выбарным атаманам з ліку жыхароў. У 1664 уведзена ваяводскае кіраванне, у 1665 вызначаны межы Суджанскага павета. Да 1765 года сотаны горад Сумскага слабадскога казацкага палка (сфармаваны ў 1651). Паветовы горад Кіеўскай губерні (1708-27), уваходзіў у Абаянскую правінцыю (паміж 1708 і 1719), Белгародскую правінцыю (1719-27). Паветовы горад Белгародскай правінцыі Белгародскай губерні (1727-79), Курскай губерні (1779—1924; да 1796 Курскае намесніцтва). Да 1751 г. мясцовыя жыхары карысталіся правам бяспошліннага вінакурэння. У XVIII—XIX стст. важны гандлёвы цэнтр для мясцовай аграрнай акругі (збыт хлеба, жывёлы, рыбы, дзёгцю, садавіны, ботаў, металічных вырабаў і інш.). Развіваліся рамёствы, жыхары займаліся таксама хлебаробствам. У 1910 годзе ў Суджы адкрыта дывановая школа-майстэрня (промысел здаўна існаваў у Суджанскім павеце). У 1893 годзе адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Суджа (вузкакалейная; разабрана ў 1920-я гады), у 1911 — па лініі Льгоў — Готня, якая прайшла праз Суджу.
Савецкая ўлада ўсталявана ў пачатку снежня 1917 года. У красавіку — лістападзе 1918 года Суджа была занята германскімі і ўкраінскімі войскамі. 15 чэрвеня 1918 года ўключана ўрадам П. Скарападскага ў склад Украінскай дзяржавы. 22 лістапада 1918 г. занята савецкай 2-й Украінскай паўстанцкай дывізіяй. У лістападзе 1918 — студзені 1919 года ў Суджы размяшчаўася Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны. У жніўні 1919 занята Узброенымі сіламі Поўдня Расіі, у ходзе баёў у жніўні — верасні некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, 26 лістапада 1919 занята часцямі РСЧА.
Валасны цэнтр Льгоўскага павета Курскай губерні (1924-28). Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-30), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-34), з 1934 Курскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну акупавана германскімі войскамі 18 кастрычніка 1941 года. Вызвалена войскамі Варонежскага фронту Чырвонай Арміі 3 сакавіка 1943 г. у ходзе Харкаўскай наступальнай аперацыі.
Насельніцтва
|
Эканоміка
Заводы трактарных агрэгатаў, будматэрыялаў, харчовая прамысловасць.
Зноскі
- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года. Федеральная служба государственной статистики (27 апреля 2024) . Праверана 4 мая 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л http://www.MojGorod.ru/kursk_obl/sudzha/index.html
- ↑ Курский губернский статистический отдел. Население городов Курской губернии по переписям 1920 и 1923 годов. [Вып. 3]. - Курск, 1927.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ee617b804e86dcf6bf81ffb8fc91c3ba/том%201.pdf
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года . Праверана 1 сакавіка 2024.