[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Керч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Керч
укр. Керч
Герб Керчы Сьцяг Керчы
Дата заснаваньня: 610 да н. э.
Краіна: Украіна
Аўтаномная рэспубліка: Крым
Раён: Керчанскі
Плошча:
  • 108 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6561, +7-36561
Паштовы індэкс: 98300–98399
КОАТУУ: 0111200000
Геаграфічныя каардынаты: 45°20′19″ пн. ш. 36°28′5″ у. д. / 45.33861° пн. ш. 36.46806° у. д. / 45.33861; 36.46806Каардынаты: 45°20′19″ пн. ш. 36°28′5″ у. д. / 45.33861° пн. ш. 36.46806° у. д. / 45.33861; 36.46806
Керч на мапе Ўкраіны
Керч
Керч
Керч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kerch.rk.gov.ru

Керч (па-ўкраінску: Керч, па-расейску: Керчь, па-крымскататарску: Keriç, Керич) — горад рэспубліканскага падпарадкаваньня ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна), горад-герой. З 2014 году пад расейскай акупацыяй.

Разьмешчаны на ўзьбярэжжы Керчанскага праліва, на ўсходзе Керчанскага паўвостраву паміж Чорным і Азоўскім морамі, за 209 км ад Сімфэропаля на скрыжаваньні важных марскіх і сухапутных шляхоў.

Керч зьяўляецца адным з найстаражытнейшых гарадоў сьвету, у цяперашні час на яго тэрыторыі знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія адносяцца да розных эпохаў і культураў.