[go: up one dir, main page]

NSFW, Not safe for workанг. — «небясьпечна для працы») — тэг, якім карыстаюцца пры гутарке ў Сеціве, у відэагульнях, які паказвае, што праглядаемы кантэнт будзь-то сайт, альбо фотаздымак, і інш. зьмяшчае аголенае цела, эротыку, парнаграфію, абсцэнную лексыку, абразы, сцэны гвалту. NSFW — гэта інтэрнэт-слэнг, які значыць, што, магчыма, назіральнік не хацеў, каб кантэнт бачылі іншыя.

Наяўнасьць NSFW-кантэнту можа быць важная пры выкарыстоўваньні сеціва на працы, у ўстановах адукацыі і інш., дзе ўведзены правілы наконт нават выпадковага прагляду сэксуальна-правакацыйных матэрыялаў. Дзеля такіх выпадкаў былі створаны шмат сайтаў, якія дапамагаюць інтэрнэт-карыстальнікам выявіць наяўнасьць NSFW яшчэ не пераходзячы на сайт. Да прыкладу такія сайты як isthatSFW.com.

Таксама існуе паняцьце-антонім для NSFW — safe for work(SFW)[1], якім часта карыстаюцца, каб пазначыць, што нягледзячы на тое, што матэрыялы могуць маць назву, па якой можа здавацца, што кантэнт NSFW, насамрэч, бясьпечныя.

Але трэба адзначыць, што наяўнасьць NSFW — гэта рэч суб’ектыўная[2].

  1. ^ What is SFW (Safe for Work) (анг.). Computer Hope. Праверана 27 жніўня 2024 г.
  2. ^ Attwood, Feona; I. Q. Hunter.  (анг.). — Sexualities: journal, кастрычнік 2009 (vol. 12, no. 5). — С. 547—557; doi:10.1177/1363460709340366.