Бугаі
Бугаі́ — птушкі зь сямейства чаплевых атраду галянастых.
У Беларусі (найболей на Палесьсі) 2 пералётныя віды: бугай вялікі (па-лацінску: Botaurus stellaris; народныя назвы: бухала, бугай, вадзяны бык, гібейла) і бугай малы (па-лацінску: Ixobrychus minutus; народныя назвы: малы бугайчык, лазьнюга, ваўчок, малы гібялюйчык). Жывуць на балотах, па берагах вадаёмаў. Гучныя крыкі самцоў у гнездавы пэрыяд нагадваюць рыканьне быка (адсюль назва). Даўжыня цела бугая вялікага 66—70 см, маса да 1,7 кг, бугая малога — 32—35 см і 130—170 г адпаведна.
У мінулым — аб’ект паляваньня. У эўрапейскай кулінарыі здаўна лічылася, што смак мяса нагадвае зайцаў ці трусоў.
Літаратура
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБугаі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў